Валерый Тадароўскі прыехаў у Мінск

31 января 2018

Знакаміты расійскі рэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар прыбыў у беларускую сталіцу, каб ацаніць абноўленыя павільёны кінафабрыкі "Беларусьфільм". Тут да рэканструкцыі ён здымаў прэм'еру мінулага года, мастацкую стужку "Вялікі" пра шлях правінцыяльнай дзяўчыны на сцэну Вялікага тэатра Расіі. Наогул Мінск ужо не аднойчы станавіўся кінапляцоўкай для Валерыя Тадароўскага.

Валерый Тадароўскі, рэжысёр, Расія:

"У мяне ёсць вялікія планы, і я хацеў паглядзець на гэтую кінастудыю. Тое, што я ўбачыў, на мяне зрабіла ўражанне. Гэта сучасная, вельмі цудоўна зробленая студыя, з выдатнымі павільёнамі. Вось таму я вельмі задаволены, што прыехаў".