Вахтанг Кікабідзэ. Iнтэрв'ю "Галоўнаму эфіру"

8 декабря 2019
Пра гэтыя адносіны сапраўды можна сказаць - амаль роднасныя. Сёлета споўнілася 25 гадоў дыпламатычнаму супрацоўніцтву паміж Беларуссю і Грузіяй. Узаемадзеянне - у самых розных галінах, уключаючы палітыку, эканоміку і гуманітарную сферу. 

Сапраўды, у нашай краіне даўно і шчыра любяць Грузію і яе культуру. Выставы, канцэрты і, вядома, "Тбілісоба" традыцыйна збіраюць тысячы наведвальнікаў. А на гэтым тыдні ў Палацы Рэспублікі выступілі легенды грузінскай сцэны - каралева раманса Нані Брэгвадзэ і Вахтанг Кікабідзэ. 

Напярэдадні свайго выступлення ў Мінску легендарны Міміно даў інтэрв'ю "Галоўнаму эфіру". Артыст распавёў, што такое сапраўднае сяброўства і якім бачыць сучаснасць і будучыню нашых краін (відэа).