У Заслаўі праходзяць Дні беларускага пісьменства

6 сентября 2014
У гэтыя хвіліны ў Заслаўлі праходзіць афіцыйная цырымонія адкрыцця Дня беларускай пісьменнасці. Упершыню ў гісторыі ўрачыстасць друкаванага слова праводзіцца ў першую суботу верасня і падоўжыцца два дні. Святочныя мерапрыемствы пачаліся яшчэ раніцай адначасова на некалькіх пляцоўках горада. У гасцей ёсць магчымасць не толькі пагутарыць з вядомымі пісьменнікамі, але і адчуць сябе першадрукарамі.

З літаратурнай сталіцы - рэпартаж Іны Пілевіч.

Правай рукой ля сэрца трымае кнігу, а левай апіраецца на меч. Ізяслаў Уладзіміравіч забранзавеў у цэнтры горада, які ўжо амаль 1030 гадоў носіць княжацкае імя. Фігуру аднаго з першых, хто сярод ўсходніх славян ўвёў навучанне грамаце, прэзентавалі акурат ў 21 Дзень пісьменства. Дарэчы, гэта другі помнік Ізяславу. І калі на цэнтральнай плошчы князь паўстае дарослым, то на Савецкай вуліцы маленькім хлопчыкам абараняе маці Рагнеду.

Адчуць сябе Скарынам і надрукаваць першы ліст Бібліі па арыгінальнай тэхналогіі. Самы папулярны сёлета павільён на Дні пісьменства нагадваў старажытны выдавецкі цэх. На адноўленым станку 16 стагоддзя госці выціскалі легендарны тытульнік так, як гэта рабілі 500 гадоў таму.

Аднавілі ўвесь тэхналагічны працэс. Друкуюць на самаробнай паперы. Будучы ліст зачэрпваюць з сумесі цэлюлозы і вады, прасейваць на рэшата фармата А 4. Затым сушка і толькі пасля пад прэс. Такім ручным спосабам выпусцілі 7 экзэмпляраў Свяшчэннага пісання.

Калі гасцям свята прапануюць друкаваць Біблію на звычайнай паперы, то гэты экзэмпляр выканан на льняной. Навобмацак лісты нагадваюць кардон. А на прасвет бачная сетка з частых палосак - іх называюць вержэ. Такая папера атрымліваецца з ільнянога рыззя і вызначаецца высокай трываласцю.

Дзеці спаборнічаюць ў выразнасці чытання класікі, а паэты дэкламуюць свае рыфмаваныя радкі са сцэны. У літаратурным кафэ можна паслухаць вядомага аўтара пад кубачак кавы і узяць аўтограф у любімага аўтара.

Паслухаць ці пачытаць - у праграме свята роднага слова некалькі дзясяткаў мерапрыемстваў: выставы, прэзентацыі, канцэрты, кірмашы. І ўсё гэта ў вонкава абноўленым Заслаўі. Сёння першых гасцей прыняў дзіцячы парк культуры і адпачынку, заструменіў фантан, новы выгляд атрымалі сацыяльныя і гістарычныя аб'екты.

А ў гэтыя хвіліны на Гарадскім вале - галоўная дзея літаратурнага дня. Пасля афіцыйнай цырымоніі адкрыцця на сцэнічнай пляцоўцы чакаецца канцэрт, феерверк і лазарнае шоу.