У Заслаўі праходзіць свята музыкі

25 января 2019

Толькі беларускія творы гучаць сёння на свяце музыкі. У Заслаўі яно праходзіць 19-ты раз. Музычны дзень у старажытным горадзе пачаўся з конкурсу юных выканаўцаў. Скрыпачы і віяланчэлісты з усёй Мінскай вобласці спаборнічаюць ў трох узроставых групах.
У праграме заслаўскага свята - канцэрты творчых калектываў аркестра пад кіраўніцтвам маэстра Фінберга, а ўвечары канцэрт джазавай музыкі.

У наступным годзе конкурс "Заслаўскі сшытак" збярэ маленькіх музыкантаў па класе фортэпіяна, якія таксама развучаць партытуры беларускіх кампазітараў.