У Заслаўі майстар-класы па ігры на скрыпцы правядзе прафесар Парыжскай кансерваторыі Ларыса Колас

26 марта 2015

Вялікая падзея ў Заслаўскай дзіцячай школе мастацтваў. Майстар-класы і семінары па ігры на скрыпцы ўпершыню правядзе прафесар Парыжскай кансерваторыі Ларыса Колас. З сусветна вядомай скрыпачкай і педагогам сустрэлася Ларыса Гулякевіч.

Для будучых Паганіні, Співаковых і Башметаў скарыстаць такую магчымасць – вялікая удача. Сама Ларыса Колас – сусветна вядомая скрыпачка і педагог - у Заслаўі дае адкрытыя майстар-класы.

Ларыса Уладзіміраўна Колас – наша зямлячка, музычную адукацыю атрымала ў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, скончыла аспірантуру. Больш за 20 гадоў выкладае ў Францыі. Рэгіянальная кансерваторыя Парыжа, Вышэйшая школа Альфрэда Карто. А лепшыя з вучняў Ларысы Уладзіміраўны зрабілі бліскучую кар’еру як салісты і ўдзельнікі прэстыжных еўрапейкіх аркестраў.

Буйныя музыканты ўсіх часоў не заўсёды былі лепшымі педагогамі. А калі гэтыя здольнасці аб’ядноўваюцца, ёсць шансы навучыць майстэрству і перадаць залатыя кроплі свайго таленту новаму пакаленню музыкантаў.

У педагогіцы ёсць значная частка псіхалогіі. Падабраць ключ да вучня, навучыць правільна займацца самастойна, захапіць музыкай і выкананнем – задачы, непадуладныя многім.

Ларыса Колас, прафесар Парыжскай кансерваторыі: "Я лічу, што заняткі класічнай музыкай, асабліва на скрыпцы, вельмі развіваюць ментальнасць, развіваюць інтэлект. Талент педагагічны – гэта яшчэ больш рэдкі талент, чым талент выканаўцы. Знайсці сапраўднага педагога, такога, які ад Бога, што называецца, даволі складана".

Зусім нядаўна Ларыса Колас стала віцэ-прэзідэнтам Акадэміі музыкі ў Люксембургу, удзельнічае ў арганізацыі міжнародных конкурсаў і дае майстар-класы ў Парыжы, Швейцарыі і іншых краінах.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя