У зале Нацыянальнай бібліятэкі праходзіць выстава акварэлі і графікі "Пакуль расце трава ў Беларусі"

30 марта 2021
Палітра вясны на карцінах беларускіх мастакоў. У зале Нацыянальнай бібліятэкі праходзіць філасофская выстава акварэлі і графікі "Пакуль расце трава ў Беларусі". Сёлета выстава ўпершыню падрыхтавана як вынік конкурсу, у якім удзельнічалі знакамітыя і маладыя мастакі, студэнты і проста аматары выяўленчага мастацтва. На палотнах лугавое разнатраўе, чарот, мох, ягаднік, пяшчотныя парасткі і сціплыя сухацветы.
Вясновая палітра адлюстравана ў работах беларускіх акварэлістаў, сярод якіх Уладзімір Рынкевіч, Алесь Квяткоўскі, Вера Каўзановіч, Мікалай Аўчыннікаў. Наведаць экспазіцыю ў Нацыянальнай бібліятэцы можна да 15 мая.