У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі адкрылася выстава аўтарскіх лялек

12 марта 2016

П'еро, вясёлыя клоўны і казачныя феі. У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі адкрылася выстава аўтарскіх лялек. У экспазіцыі - больш за 60 прац. Інтэр'ерныя і гульнявыя лялькі выкананыя ў розных тэхніках і адносяцца да розных стыляў. Асаблівае месца займаюць плюшавыя і тэкстыльныя вырабы. Тут жа прадстаўлены і эксклюзіўныя арт-аб'екты - кандытарскія лялькі.

Акрамя аўтарскіх прац у выставачнай зале размясцілася калекцыя вінтажных цацак і лялек 60 - 80-х гадоў мінулага стагоддзя.