У фестывальным Віцебску гэтымі хвілінамі пачынаецца другі конкурсны дзень дзіцячага музычнага спаборніцтва.
Беларусь сёлета прадстаўляе Канстанцін Мазуркевіч. Уражаннямі ад вакальных даных юных артыстаў падзяліліся члены міжнароднага журы.
Удзельнікі дарослага песеннага конкурсу пакуль рыхтуюцца да вячэрняга выступлення. У суправаджэнні аркестра на сцэне Летняга амфітэатра яны выканаюць славянскія хіты.
Яркія эмоцыі ўдзельнікаў фестывалю, знакамітых гасцей, гараджан - на здымках аднаго дня.
Сёння на "Славянскім базары" падвялі вынікі фотаспаборніцтва (яно было для ўсіх). Для гэтага трэба было зняць цікавыя моманты дня адкрыцця 30-га форуму. З некалькіх тысяч кадраў выбралі паўсотні.
"Славянскі базар" - не толькі песенны форум, але і пляцоўка для спартыўных рэкордаў.
Пасля 15-гадовага перапынку ў фестывальным горадзе праходзіць міжнародная матчавая сустрэча па боксе паміж зборнымі камандамі Беларусі і Расіі. Горад працягвае жыць ярка. Выступленні вулічных артыстаў збіраюць шмат гледачоў.













