У Віцебску стартуе XXVI Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі

19 ноября 2013

Сучасны балет - у Віцебску. Сёння ў культурнай сталіцы Беларусі стартуе XXVI Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі. Паводле традыцыі танцавальны форум не абмяжуецца толькі віцебскай сцэнай.


З падрабязнасцямі - Вольга Маслоўская. На тыдзень Віцебск ператворыцца ў сталіцу не толькі балета, але і сучаснага танца. Ужо 26-ты раз тут адкрываецца Міжнародны фестываль харэаграфіі. Адной пляцоўкі для выступленняў аказалася мала - кампазіцыі пакажуць на сцэне канцэртнай залы Віцебск і на падмостках Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.


За некалькі месяцаў да прэм'еры ўдзельнікі прайшлі відэаадбор - з 22 толькі 13 калектываў. Зрэшты, гэта лічба нікога не бянтэжыць. Па сутнасці, фестываль ужо стартаваў. На сцэне Вялікага тэатра оперы і балета ў Мінску выступілі кампаніі танца Фрэска з Ізраіля - гэты калектыў упершыню ў Беларусі - і пермскага тэатра Балет Яўгена Панфілава. 21 лістапада свой танц-спектакль Рамеа і Джульета панфілаўцы прывязуць яшчэ і ў Маладзечна. І самае галоўнае - конкурс. Сёлета ён нацыянальны: сушукальнікі Гран-пры прадстаўляюць сталіцу і ўсе абласныя цэнтры Беларусі.


Старшынстваваць на конкурсе будзе кіраўнік тэатра сучаснай харэаграфіі Кіеў Мадэрн-Балет Раду Паклітару. Сустаршынёй журы стала Ларыса Барыкіна - балетны крытык, кіраўнік экспертнага савета Нацыянальнай тэатральнай прэміі Расіі Залатая Маска.


На фестывалі не толькі спаборнічаюць, але і вучацца. Прафесійныя танцоры і харэографы, якія працуюць у жанры contemporary dance, правядуць майстар-класы для ўдзельнікаў форуму. З гэтай хвіліны Віцебск жыве ў рытме танца.