У Віцебску сталі вядомы ўладальнікі спецпрэмій конкурсу сучаснай харэаграфіі

20 ноября 2017

У Віцебску сталі вядомы ўладальнікі спецпрэмій прэстыжнага конкурсу сучаснай харэаграфіі. Вынікі падвялі на ўрачыстым закрыцці фестывалю. Першая прэмія - у тэатра-студыі Дзіяны Юрчанкі Цэнтра культуры "Віцебск". Спецпрэміі імя Яўгена Панфілава ўдастоены Дзмітрый Залескі. Журы танцавальнага спаборніцтва ўзначаліў вядомы харэограф Раду Паклітару. Сёлета фестываль сучаснай харэаграфіі адзначыў 30-гадовы юбілей. Форум аб'яднаў артыстаў больш чым з 10-ці краін.

Юрый Бондар, міністр культуры Беларусі:

"Беларуская сучасная харэаграфія вызначае трэнды ў сусветным харэаграфічным мастацтве. І прыкладаў таму мноства. Фестываль упрыгожвае Віцебск, і ён мае вялікія перспектывы".

Праграма 30-га юбілейнага фестывалю была таксама насычаная выставачнымі праектамі, спектаклямі і сустрэчамі з вядомымі артыстамі.