У Віцебску адбыліся нацыянальныя адборачныя туры на дзіцячы і дарослы конкурсы "Славянскага базару"

6 декабря 2019
На ўдзел у адборы ў гэтым горадзе  паступіла каля паўсотні заявак. Кожны прэтэндэнт выканаў па дзве кампазіцыі. У складзе журы  вядомыя дзеячы культуры і мастацтва Беларусі.  

У Магілёве ў адборачным туры "Славянскага базару"  ўдзел прынялі больш  за паўсотні выканаўцаў. Гэта выхаванцы школ мастацтваў, вакальных студый.  Абавязковай умовай застаецца выкананне песні беларускіх аўтараў  і твора па выбары ўдзельніка. Эстафету адбораў  10  снежня прыме Гродна. 12 снежня -  Мінская вобласць,  13 снежня - Брэст.