У Віцебску адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў газпрамаўскага фестывалю Факел

18 мая 2013
Сёння ў Віцебску адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў газпрамаўскага фестывалю Факел, які ўпершыню праходзіць на беларускай зямлі. Але галоўная інтрыга так пакуль і не вырашылася. Названыя толькі імёны лаўрэатаў конкурсу талентаў. А вось імя ўладальніка Гран-пры пакуль трымаецца ў таямніцы.

Расказвае Алена Панцюхова.
Яны прыехалі сюды з усіх канцоў неабсяжнай Расіі, каб пазмагацца за галоўны фестывальны трафей. Якім будзе Гран-пры - да апошняга трымаюць у таямніцы. Але дастаткова сказаць, што пераможца папярэдняга конкурсу атрымаў гранд на навучанне ў Маскоўскай кансерваторыі. Увогуле, ёсць дзеля чаго выкладвацца.
Газпрам не проста наладзіў карпаратыўнае мерапрыемства, а падарыў свята ўсяму гораду. Толькі на рок-канцэрт на плошчу Перамогі прыйшлі каля 30 тысяч чалавек. Сённяшняе лазернае шоу мае ўсе шанцы пабіць гэты рэкорд.
Упершыню ў Віцебску апошні трэнд рэкламы - 3D мапінг - гэта тэхналогія, якая дазваляе рабіць аб'ёмныя светлавыя інсталяцыі. Самая вялікая плошча краіны ў гэты дзень ператварылася ў гіганцкую танцавальную пляцоўку. Дыскатэка праходзіла пасля завяршэння конкурснай праграмы, усе хваляванні ў мінулым, таму ўдзельнікі фестывалю не шкадавалі ног.
Заўтра - апошні фестывальны дзень. Развітальны вечар адбудзецца ў Летнім амфітэатры.