У Віцебску сёння завяршаецца XXVII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар"

16 июля 2018

Урачыстае закрыццё пройдзе на сцэне Летняга амфітэатра. Гала-канцэрт чакаюць і ўдзельнікі конкурсу маладых выканаўцаў. Напярэдадні прайшоў другі дзень фіналу. Вакалісты прапанавалі на суд журы сусветныя хіты ва ўласным выкананні. У выніку зараз два лідары - Амрэ з Казахстана і Марчэла Рошкі з Румыніі - набралі аднолькавую колькасць балаў -156.

154 балы ва ўкраінкі Мілы Ніціч. Польская вакалістка Сільвія і прадстаўнік Беларусі Яўгеній Курчыч у суме атрымалі па 151-му. Каму дастануцца тры прэміі і Гран-пры конкурсу, стане вядома сёння вечарам на цырымоніі закрыцця.

Завяршылася музычная ноч у Летнім амфітэатры бліжэй да раніцы канцэртам Цімаці. Рэпер упершыню на "Славянскім базары", і адразу аншлаг. 6-тысячная зала падпявала артысту, гледачы танцавалі і пад лірычныя кампазіцыі запальвалі ліхтары на смартфонах.