У Віцебску сёння пройдзе фінал 24-га "Славянскага базару"

13 июля 2015

Сёння - фінал шматдзённага музычнага марафона ў горадзе на Заходняй Дзвіне. У Віцебску пройдзе ўрачыстае закрыццё 24-га "Славянскага базара". Гэта грандыёзнае шоу ў 10 вечара пачне трансліраваць тэлеканал "Беларусь 1". Па-першае, назавуць пераможцаў дзіцячага і дарослага музычнага конкурсу. А па-другое, гледачы ўбачаць сваіх упадабаных артыстаў. Падрабязней - Іна Пілевіч.

Напярэдані бліжэй да паўначы над Віцебскам узышлі новыя вакальныя зоркі. Спявак з Казахстана на 4 балы абышоў беларуску ў конкурсе эстраднай песні.

І хаця ўладальніка Гран-пры назавуць толькі ўвечары - лідары галасавання ўжо раздаюць трыўмафльныя інтэрв’ю.

А вось адзнакі журы дзіцячага конкурса - засакрэчаны. Усе падлікі - у папцы старшыні журы Дзмітрыя Малікава. Імёны пераможцаў агучаць толькі а 17 гадзіне. Сярод прэтэндэнтаў адразу два беларускія голасы.

Падчас цырымоніі закрыцця фестывалю на сцэну Летняга амфітэатра выйдуць Валерыя, Дзмітрый Малікаў, Любоў Казарноўская. У тых, хто не набыў білеты, ёсць магчымасць ацаніць канцэрт з экрана тэлевізараў. Прамая трансляцыя стартуе а 22 гадзіне на тэлеканале “Беларусь 1”.