У Віцебску сёння адкрываецца Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі

21 ноября 2018

Сёлета маштабнае мерапрыемства праходзіць на пляцоўках адразу трох гарадоў: у Віцебску, Гомелі і Мінску. У праграме - танцавальныя перформансы, творчыя лабараторыі ад вядомых харэографаў, спектаклі, майстар-класы і выставы. Галоўная падзея фестывалю - міжнародны конкурс. Ён пройдзе ў тры туры. Знаёмства ўдзельнікаў танцавальнага спаборніцтва з журы і гледачамі адбудзецца сёння ў канцэртнай зале "Віцебск". Пасля чаго спектакль без слоў пакажа Маскоўскі губернскі тэатр пад кіраўніцтвам Сяргея Бязрукава.