На цырымоніі адкрыцця выступіць больш за паўсотню знакамітых зорак беларускай і замежнай эстрады. Некалькі сольных канцэртаў ужо прайшло напярэдадні.
Чым яны запомніліся, раскажа наш карэспандэнт Лідзія Заблоцкая.
Традыцыйна фестывальнаму Віцебску задаюць імпульс за некалькі дзён да афіцыйнага старту. На розных артэрыях горада ўжо праходзяць выступленні віцебскіх артыстаў. Ну а разагрэць перад адкрыццём галоўную музычную пляцоўку - Летні амфітэатр - вырашыўся адзін з самых ратыруемых артыстаў у СНД - Стас Міхайлаў.
Ён ужо не першы раз збірае ўвесь амфітэатр. Публіка па-за стэрэатыпамі - у зале і сем'і, і моладзь. Са Смаргоні, Гомеля, Пскова, Мінска і Масквы - фанатаў не спыняюць адлегласці.
Сёлета Міхайлаву 50. Таму і сам канцэрт - сапраўдная споведзь. Часам нават у стылі рока.
Літаральна з другога хіта Міхайлаву падпяваў увесь амфітэатр, а гэта шэсць тысяч чалавек. Ледзь пазней - гарачая танцпляцоўка прама на месцах. Спявалі гучна. Атрымалася не проста выступленне, а сапраўдны дыялог. І гэта эмоцыі, якія, як прызнаўся сам артыст, дадаюць сіл.
За пару гадзін да спякоты ў амфітэатры літаральна праз дарогу - у канцэртнай зале "Віцебск" - ствараў цяпло Эмін. Для азербайджанскага і расійскага спевака гэта выступленне - дэбют на віцебскай сцэне.
Запоўнены партэр літаральна гарэў маніторамі гаджэтаў. У першых радах - фан-зона спевака з розных гарадоў краіны.
А сёння на сцэне амфітэатра ўрачыста прагучыць лейтматыў лета. Пляцоўка ўжо гатовая да сустрэчы гасцей. З самай раніцы тут праходзяць генпрагоны. А пасля поўдня на Алеі зорак адкрыюць яшчэ адну - імя Таісіі Павалій. Менавіта яна сёлета стала ўладальнікам узнагароды Прэзідэнта Беларусі "Праз мастацтва - да міру і ўзаемазумення".
У Віцебску сёння дадуць афіцыйны старт "Славянскаму базару"
11 июля 2019