У Віцебску прайшла чарговая сесія Сусветнай асацыяцыі фестываляў

13 июля 2016

Вулічнае шоу з артыстамі на хадулях адкрыла фэст лялечных тэатраў на "Славянскім базары ў Віцебску". Сёлета ўдзельнікамі "Лялечнага квартала" стануць трупы з Беларусі, Расіі, Украіны. Убачыць спектаклі пад адкрытым небам зможа любы праходжы. Сёння ж у Віцебску прайшла чарговая сесія Сусветнай асацыяцыі фестываляў. У сталіцу свята, дзе знаходзіцца штаб-кватэра гэтай прэстыжнай арганізацыі, прыехалі кіраўнікі розных музычных форумаў з усяго свету. Яны абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва і прынялі ў асацыяцыю новых удзельнікаў. У яе склад увайшлі восем вядомых форумаў з розных краін, у тым ліку музычны фэст у Сан-Рэма.

У гэтыя хвіліны ў міжнародным прэс-цэнтры "Славянскага базару" пачынаецца "Зорная гадзіна" з Сяргеем Лазаравым. Напярэдадні ўвечары ён сабраў аншлаг у Летнім амфітэатры. Сёння на галоўную фэставую пляцоўку выйдзе Крысціна Арбакайтэ з сольнай праграмай, а ў 22 гадзіны пачнецца "Бенефіс Максіма Галкіна". Спецыяльны госць - Ала Пугачова.