У Віцебску праходзяць выступленнi ўдзельнікаў міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу

8 июля 2019
"Славянскі базар  у Віцебску" праз мастацтва вядзе да міру і паразумення. У гэтыя хвіліны працягваецца выступленне ўдзельнікаў міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу.

Ён штогод праходзіць у рамках фестывалю "Славянскі базар". 21 удзельнік  з 21 краіны сёння выконвае кампазіцыі на роднай мове. Упершыню ў дзіцячым конкурсе прадстаўлена  Індыя. Колеры беларускага флага абараняе гамяльчанка Ксенія Галецкая. Для першага конкурснага дня яна выбрала песню  "Грай"  Анастасіі Марчук.

Заўтра адбудзецца другі конкурсны дзень дзіцячага вакальнага спаборніцтва. Беларуска Ксенія Галецкая выступіць 19-й.