У Віцебску праходзіць выстава малюнкаў Ліфляндыі Ёгана Крыстафа Бротцэ

12 апреля 2013
Да гадавіны  ўсталявання дыпадносінаў  паміж Беларуссю і Латвіяй  у Віцебску праходзіць выстава малюнкаў Ліфляндыі Ёгана Крыстафа Бротцэ.  Вядомы прыбалтыйскі краязнаўца і мастак 18-га стагоддзя прысвяціў жыццё  вывучэнню гісторыі роднай зямлі. Ён замалёўваў  маёнткі, замкі, храмы, гараджан і прадметы хатняга ўжытку. На палотнах Бротцэ  ёсць і беларусы. Калекцыя Бротцэ пабывала ўжо ў 11-ці краінах.  У Беларусі яна  экспануецца ўпершыню.