У Віцебску праходзіць адборачны паўфінал Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні

13 июля 2018

У гэтыя хвіліны ў канцэртнай зале "Віцебск" праходзіць адборачны паўфінал Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні. За Гран-пры пазмагаюцца вакалісты з 21-й краіны. Беларус Яўген Курчыч выступіў пад нумарам восем.

І сёння на музычным форуме Дзень Саюзнай дзяржавы. Адкрыўся ён цырымоніяй ускладання кветак да Вечнага агню мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў, ветэранаў і падпольшчыкаў Віцебшчыны. Раніцай у міжнародным прэс-цэнтры прайшла канферэнцыя з удзелам намесніка Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Мікалая Корбута, а таксама ўладальнікаў прэмій у галіне літаратуры і мастацтва. Нагадаю, гэтыя ўзнагароды Кіраўнік дзяржавы ўручае раз на два гады.