У Віцебску праходзіць фестываль сучаснай харэаграфіі Зрабі крок наперад!

8 апреля 2014

У Віцебску праходзіць трэці Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі - Зрабі крок наперад!. За перамогу змагаюцца калектывы з Беларусі, Расіі, Малдовы і Украіны. Шоу-данс, джаз-фанк, хіп-хоп, мадэрн. На працягу некалькіх дзён студэнты з 16 ВНУ розных краін будуць удзельнічаць у танцавальных батлах, семінарах і майстар-класах.


У нефармальнай абстаноўцы маладыя артысты сустрэліся з беларускім акцёрам тэатра і кіно Канстанцінам Міхаленкам. З лекцыйнага занятак перайшоў ў практычны і скончыўся сяброўскім танцавальным батлам. Першыя выступленні ў конкурснай праграме пачнуцца сёння. А ўжо ў чацвер стане вядома, хто ж зрабіў самы ўпэўнены крок наперад.