У Віцебску праходзіць 31-шы фестываль імя Івана Салярцінскага

6 декабря 2019
Выставай плакатаў віцебскіх студэнтаў-дызайнераў і канцэртам расійскага струннага квартэта "Акадэмія камернай музыкі" адкрыўся ў Віцебску 31-шы фестываль імя Івана Салярцінскага. Гэтая штогадовая падзея ў культурным жыцці краіны збірае выбітных выканаўцаў і аўтараў класічнай музыкі.

Сёлета на радзіме вядомага музычнага і тэатральнага крытыка, мастацтвазнаўцы Івана Салярцінскага выступяць такія знакамітыя калектывы, як Дзяржаўны камерны аркестр Беларусі, ансамбль салістаў "Класік-Авангард". А ў дзень закрыцця - 18 снежня - у Віцебску прагучыць першы канцэрт для фартэпіяна з аркестрам Пятра Чайкоўскага і апошняя сімфонія Дзмітрыя Шастаковіча. Творы выканае Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі. 

Міжнародны музычны фестываль імя Салярцінскага праводзіцца ў Віцебску штогод з 1989 года і паспяхова прасоўвае акадэмічнае музычнае мастацтва.