Рэстаўрацыя будынка, у якім амаль 100 гадоў таму жылі і працавалі Марк Шагал, Казімір Малевіч і іншыя вялікія мастакі ўключаная ў гарадскую інвестыцыйную праграму на гэты год. На адкрыцці выставы, прысвечанай гісторыі стварэння вучылішча, аўтары праекта расказалі пра канцэпцыю новага музея. Тут мяркуецца з максімальнай дакладнасцю ўзнавіць атмасферу пачатку 20 стагоддзя, пры гэтым знойдзецца месца і для сучасных тэхнічных дасягненняў.














