У Віцебску адзначаюць 100-годдзе з дня вяселля Марка Шагала і Бэлы Розенфельд

25 июля 2015

Фотапраекты, светлавое шоу, модны паказ на вуліцы і нават сімвалічны шлюб. Віцебск на два дні будзе ахоплены вясельнай феерыяй. Адзначаюць 100-годдзе з дня вяселля Марка Шагала і Бэлы Розенфельд. У Віцебск з'ехаліся дзясяткі мастакоў і рамеснікаў.

Марк Шагал і Бэла Розенфельд пазнаёміліся ў 1909-м годзе. Яна была гімназісткай, а ён яшчэ нікім не прызнаным мастаком. Іх шлюб даў мастацтву Шагала новую тэму адзінства зямнога і нябеснага кахання.