У Віцебску адкрываецца Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі

19 ноября 2014

Сёння ў Віцебску адкрываецца Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі, які добра вядомы ў Еўропе. Заяўкі для ўдзелу даслалі калектывы з Беларусі, Арменіі, Японіі, Польшчы, Германіі, Эстоніі і Расіі.


У кулуарах пабывала Вольга Маслоўская.


На Віцебскі фестываль сучаснай харэаграфіі прыязджаюць людзі з розных краін, але ўсе яны гавораць на адной мове. На мове сучаснага танца.


Кожны год арганізатарам атрымоўваецца займець топавых танцораў. Адзін майстар-клас і адно выступленне на адкрыцці фестывалю - роўна на суткі ў Віцебск прыляціць іспанец Альвара Эстэбан Лопес. Пра яго гавораць танцор касмічнай пластыкі. Таксама сваё майстэрства пакажуць калектывы з Украіны, Вялікабрытаніі, Расіі.


Галоўная інтрыга фестывалю - гэта конкурс. У мінулым відэатур з вялізнай колькасцю заявак. Да паўфіналу дайшла толькі чацвёртая частка прэтэндэнтаў. Упершыню на віцебскай конкурснай сцэне выступіць харэаграфічны калектыў з Арменіі. У журы сёлета старшынствуюць стваральнік Кіеў мадэрн-балета Раду Паклітару і мастацкі дырэктар балета Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Юрый Траян. Харэаграфічныя мініяцюры ацэняць па 12-бальнай сістэме.


Згодна з правіламі, галоўны прыз можа быць уручаны не проста выдатнаму харэаграфічнаму твору, але і створанаму і ўпершыню прадстаўленаму ў Віцебску.


Конкурсныя паказы будуць закрытымі. Лепшыя калектывы пройдуць у фінал і выступяць ужо пры поўным аншлагу. Менавіта рэакцыя віцебскай публікі дапаможа журы вызначыць пераможца.