У Віцебску адкрылася экспазыцыя графікі Марка Шагала

3 июня 2017

130 гадоў і столькі ж шэдэўраў. У Віцебску адкрылася экспазыцыя графікі Марка Шагала. У ліпені свет адзначыць вялікі юбілей са дня нараджэння майстра. У родным горадзе мастака ўпершыню экспануюць поўны збор графічных ілюстрацый, выкананых Шагалам да твора Гогаля "Мёртвыя душы". У камплекце - 96 афортаў, і такіх збораў на постсавецкай прасторы ўсяго чатыры. На выставе прапанаваны і самы першы графічны вопыт майстра - гэта афорт "Бабуля" - і водціск, выкананы незадоўга да смерці.

Да 130-годдзя Марка Шагала ў Віцебску пройдуць выставы, пленэры, спектаклі. А 10 чэрвеня стартуюць традыцыйныя Шагалаўскія чытанні, дзе збяруцца мастацтвазнаўцы з Беларусі, Расіі, ЗША.