У Віцебску сёння пачынаецца дваццаць восьмы Міжнародны музычны фестываль імя Івана Салярцінскага. Урачыстае адкрыццё свята музыкі адбудзецца па традыцыі 3 снежня - у дзень нараджэння вядомага музыкаведа, ураджэнца Віцебска. А прысвечаны цяперашні форум 110-годдзю яшчэ аднаго генія - блізкага сябра Салярцінскага Дзмітрыя Шастаковіча. Акрамя канцэртаў класічнай музыкі, у праграме фестывалю фотавыстава "Бакавы зрок". Яе аўтар - унук знакамітага кампазітара.
У Віцебску пачынаецца Міжнародны музычны фестываль імя Івана Салярцінскага
2 декабря 2016