У Віцебску на плошчы Перамогі праходзіць міжнародны харэаграфічны фестываль

14 июля 2019

Віцебск жыве ў рытме танца. На плошчы Перамогі нон-стоп праходзіць міжнародны харэаграфічны фестываль. Пачаўся Dream Dance Fest з зарадкі-размінкі, на якую запрасілі не толькі ўдзельнікаў, але і гледачоў. Спаборнічаюць у некалькіх намінацыях, на сцэне - народныя, сучасныя, усходнія і эстрадныя танцы. У харэаграфічным спаборніцтве ўдзельнічаюць больш за тысячу танцораў.

З праграмай "Усё вернецца" ў Летнім амфітэатры рыхтуецца выступіць Надзея Кадышава і ансамбль "Залатое кальцо". У гэты ж час у канцэртнай зале "Віцебск" - сольнае выступленне Дзяніса Майданава. А на "Тэатральныя сустрэчы" ў Коласаўскі запрашае Маскоўскі тэатр на Паўднёвым Захадзе. На сцэне - драма "Кабала святош".