Сёння на "Славянскім базары" - чарговы аншлаг. Гэтым разам 6-тысячную залу Летняга амфітэатра сабраў Валерый Меладзэ. У фэставым Віцебску працягваецца і праект "Тэатральныя сустрэчы". У афішы адразу два спектаклі - "Макбет" і "Мужчынскі водар". Крыху часу засталося і да канцэрта закрыцця міжнароднага форуму мастацтваў. На галоўнай сцэне вырашыцца інтрыга - хто ж стаў пераможцам міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні. У гала-канцэрце прымуць удзел Стас Міхайлаў, Ларыса Доліна, Таццяна Буланава. А ўначы гледачоў чакае група "Рукі ўверх". На сцэне Летняга амфітэатра пройдзе юбілейны канцэрт.
Валерый Меладзэ сабраў 6-тысячную залу Летняга амфітэатра
17 июля 2017