Да фестывалю абнаўляюць Алею зорак. Будаўнікі змяняюць абліцовачныя пліты, мадэрнізуюць асвятленне, а сам аб'ект зараз будзе насіць назву Плошча зорак. Поўным ходам ідуць і падрыхтоўчыя работы ў Летнім амфітэатры. Завяршыўся касметычны рамонт у грымёрках. На газонах створаныя пышныя кветнікі, дзе чытаюцца сімвалы фестывалю і яго назва. 3 ліпеня пачнецца мантаж фестывальнай сцэны.
XV Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 14 па 18 ліпеня. Па традыцыі на плошчы адкрыюць чарговую зорку ў гонар вядомага дзеяча мастацтваў. Пакуль яго імя арганізатары трымаюць у сакрэце.













