У Верхнім горадзе прайшло свята кітайскай культуры

5 октября 2019

Яркім акордам сённяшняга дня стала і свята кітайскай культуры. Тры сотні папяровых ліхтароў з Нанкін у Верхнім горадзе. Так, у пунсовых тонах, беларуская сталіца закрыла сезон опэн-эйраў. Сёлета споўнілася 70 гадоў з дня стварэння КНР. Адразу 8 шатроў пазнаёмілі наведвальнікаў з традыцыямі адной з найстаражытных цывілізацый. Кожны змог даведацца пра нюансы правядзення гарбатнай цырымоніі і пакаштаваць стравы нацыянальнай кухні. Для інтэлектуалаў арганізатары падрыхтавалі віктарыны, прысвечаныя гісторыі краіны. Суправаджаў такі інтэрактыў   жывы канцэрт ад выхаванцаў Інстытутаў Канфуцыя, а таксама незалежных класаў,   якія вывучаюць кітайскую мову. А на малой сцэне па вуліцы Энгельса   спартыўную праграму прапанавалі майстры тайцзіцюань і ушу.