У Верхнім горадзе - Дзень Расіі

8 июня 2019

Сытна і каларытна сёння было ў Верхнім горадзе. У Мінску працягваецца марафон святаў нацыянальных культур. У Дзень Расіі свае дзверы расчынілі тры тэматычныя дворыкі: Рускі, Паволжскі і Паўночнакаўказскі. На кожнай лакацыі - майстар-класы, дэгустацыі і, вядома, песні і танцы. Усяго ў Верхнім горадзе працавала больш за дзесяць пляцовак. Гасцей частавалі палявой кухняй, таксама можна было наведаць музей на колах і стаць гледачом паказальных выступленняў па воркаўту. Дзень Расіі завяршаецца вялікім опен-эйрам. Сваім выступленнем беларусаў парадуюць папулярныя расійскія выканаўцы.