У Вене пройдуць фінальныя здымкі відэавізітоўкі Беларусі для "Еўрабачання"

26 марта 2015
Напярэдадні ў аўстрыйскую сталіцу адправілася каманда Белтэлерадыёкампаніі, у тым ліку і нашы прадстаўнікі на галоўным песенным шоу Еўропы. Што менавіта Юзары і Маймуне трэба будзе рабіць на здымачнай пляцоўцы, трымаецца ў сакрэце. Нагадаем, першую частку беларускай відэавізітоўкі здымалі ў Мінску на мінулым тыдні. Здымкі праходзілі ў Верхнім горадзе ў цэнтры Мінска. Сёння Юзары і Маймуна таксама пазнаёмяцца з арганізатарамі шоу і ўбачаць гатэль, дзе яны будуць жыць у маі падчас самога "Еўрабачання".