Ва Уздзенскім раёне аднаўляюць сядзібу "Наднёман"

13 ноября 2018

Месца, дзе свае навуковыя эксперыменты ў галіне фізікі, медыцыны і біялогіі праводзіў вядомы вучоны Якуб Наркевіч-Ёдка. Ва Уздзенскім раёне аднаўляюць сядзібу "Наднёман". У 19 стагоддзі на гэтым месцы з'явілася першая ў Беларусі метэастанцыя. На тэрыторыі знаходзіўся вялікі палац у неагатычным стылі, санаторый і гаспадарчыя пабудовы, але падчас вайны іх разбурылі. Зараз працы вядуць рэстаўратары. Плануюць адкрыць не проста музей, а інтэрактыўны музей навукі і даследчы цэнтр.

Знакаміты гаспадар сядзібы - Якуб Наркевіч-Ёдка вядомы сваімі даследаваннямі па фізіцы і біялогіі. Ён адкрыў метад электраграфіі, а таксама стварыў спецыяльны прыбор лізіметр, які вымяраў вільготнасць глебы.