Ва Украіне вызначыліся з месцам правядзення "Еўрабачання"

21 сентября 2016

Ва Украіне вызначыліся з месцам правядзення міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне". Так, адкрыць маляўнічае шоу вырашылі на тэрыторыі Сафійскага сабора ў Кіеве. Гэта частка Нацыянальнага запаведніка "Сафія Кіеўская". І як храм ужо не дзейнічае. Нагадаем, Украіна перамагла на папярэднім "Еўрабачанні" ў Швецыі з песняй Джамалы "1944".