У Цэнтры cучасных мастацтваў адкрылася выстава "Эстонскія асацыяцыі"

25 марта 2015

Упершыню ў Беларусі эстонскі касцюм з народнымі матывамі. У Цэнтры сучасных мастацтваў адкрылася выстава "Эстонскія асацыяцыі".

Нацыянальныя традыцыі, арнамент і касцюм у сучасным выкананні эстонскіх мадэльераў ацаніла і Ларыса Гулякевіч. Частка эстонскай культуры, гісторыі і традыцый прыехала ў госці да беларусаў. 15 крэатыўных эстонскіх дызайнераў-мадэльераў прадэманстравалі свае касцюмы. У іх народныя элементы і сучасныя матывы гарманічна пераплеценыя. Практычна ўсе ўборы выкананыя з натуральнай тканіны: бавоўны, валенай поўсці і… беларускага лёну.

Яркія вобразы колеру і адценні, зашыфраваныя ў эстонскім нацыянальным касцюме, элементы якога актуальныя і ў сучасным адзенні. Для выканання некаторых мадэляў гэтай калекцыі выкарыстоўваўся беларускі лён.

Любоў да народных каранёў, нацыянальнага касцюма, роднай мовы, літаратуры класікаў актуальная для ўсіх народнасцяў: і для беларусаў, і для эстонцаў.

Народныя элементы нацыянальнага касцюма сёння настолькі папулярныя, што іх выкарыстаюць у дзелавым адзенні і дзяржаўныя дзеячы розных краін.

Аднак захоўваць мінулае, не спрабуючы прыўнесці нацыянальную спадчыну ў рэчаіснасць і будучыню, асуджанае стаць музейным экспанатам або запыленай кнігай у архіве бібліятэк. Сучасныя касцюмы з традыцыямі даўніны - гісторыя, памяць, будучыня. Праз месяц выстава эстонскага касцюма наведае Віцебск.