У Траецкім прадмесці сталіцы адкрылася выстава лялек 19-20 стагоддзяў

9 февраля 2017

Экспазіцыю прапанавала калекцыянер Ала Тапаркова. Семдзесят лялек з Францыі, Германіі, Расіі, Англіі, Нідэрландаў. Яны зробленыя з фарфору, дрэва, воску і нават металу. Можна пазнаёміцца не толькі з сямейнай культурай і гісторыяй розных краін, але і з моднымі фасонамі адзення былых часоў. Акрамя рарытэтных экспанатаў, можна ўбачыць працы-палавінкі. Яны адлюстроўваюць працэс рэстаўрацыі.

Наведаць выставу можна да 28 лютага. Гэта ўжо трэцяя частка штогадовага праекта "Спадарыня Лялька".