У Тэль-Авіве сёння стартуе "Еўрабачанне-2019"

12 мая 2019
Афіцыйная цырымонія адкрыцця еўратыдня пройдзе на плошчы Ха-Тарбут  ля Музея мастацтва. Ганаровая дарожка для селебрытыс сёлета будзе не чырвонай, як звычайна, і не сіняй, як летась, а аранжавай. Прадстаўнікі кожнай з 41-ой краін-удзельніц прыбудуць у цэнтр Тэль-Авіва на лімузінах у суправаджэнні паліцэйскіх патрулёў. Беларуская дэлегацыя выйдзе на аранжавую дарожку бліжэй да 8 вечара. Першы паўфінал з удзелам прадстаўніцы нашай краіны ЗЕНЫ адбудзецца ўжо ў аўторак. У 22:00 трансляцыю пачнуць тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24".