У Тэль-Авіве сёння пройдзе генеральная рэпетыцыя першага паўфіналу "Еўрабачання-2019"

13 мая 2019

На галоўную сцэну песеннага форуму выйдуць прадстаўнікі 17 краін, у іх ліку і Беларусі. Напярэдадні адбылося адкрыццё "Еўрабачання". ЗЕНА на аранжавай дарожцы з'явілася практычна ў самым пачатку. Канкурсанты ўпершыню сёлета выходзілі ў тым парадку, у якім выступяць ужо на галоўнай сцэне шоу. Пасля інтэрв'ю артысты перамясціліся ў найбуйнейшую канцэртную залу Тэль-Авіва, дзе іх сустракалі папулярная ў свеце вакальная група Voca People, пераможца "Еўрабачання" Дана Інтэрнешнл і мэр горада. Сёння вечарам у 22:00 адбудзецца генеральны прагон для журы, якое выставіць свае ацэнкі ўдзельнікам першага паўфіналу. Само ж шоу пройдзе заўтра. Прамую трансляцыю 14 мая ў 22:00 пачнуць тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама сайт Белтэлерадыёкампаніі.