На працягу трох дзён у Беларусі будуць праходзіць Дні культуры Туркменістана

12 мая 2016

Больш як 100 прадметаў жывапісу, рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва можна будзе ўбачыць на выставе "Мастацтва Туркменістана". Яна адкрываецца ў Нацыянальным мастацкім музеі. А ў Нацыянальнай бібліятэцы пройдуць сустрэчы творчых працаўнікоў дзвюх краін. Адзначым, Дні культуры стартавалі святочным канцэртам майстроў мастацтваў у Палацы Рэспублікі.

Завершацца Дні культуры 13 мая мая ў Барысаве - тут пройдзе гала-выступленне беларускіх і туркменскіх артыстаў.