На працягу тыдня Вялікі тэатр ладзіць святочную праграму

28 декабря 2017

Гала-канцэрт зорак оперы і балета Беларусі - кожны вечар на сталічнай сцэне. На працягу тыдня і да 31 снежня Вялікі тэатр ладзіць святочную праграму. Навагодні вечар будзе асаблівым - у абсалютна новай канцэпцыі! Гэта першы год, калі гала-канцэрты ідуць амаль увесь тыдзень перад Новым годам. У праграме з балетнымі па і опернымі арыямі ўдзельнічаюць знакамітыя артысты - Ніна Шарубіна, Уладзімір Пятроў, Вольга Гайко і іншыя. Упершыню прадстаўлены рускі танец з балета «Лебядзінае возера» ў выкананні Ганны Фокінай.

А для маленькіх гледачоў кожную раніцу а дванаццатай гадзіне на сцэне Вялікага тэатра таксама Чайкоўскі - балет «Шчаўкунчык".