У Тэатры лялек у Брэсце пачалі паказваць анлайн-спектаклі

31 марта 2020
Анлайн-спектаклі пачалі паказваць і ў Тэатры лялек Брэста. Пастаноўкі для гледачоў у зале вырашылі адмяніць да пачатку красавіка. Поўная версія спектакля будзе даступная адзін дзень па спасылцы ў інтэрнэце. Акрамя пастановак на відэа таксама здымаюць чыткі вершаў і казак. Паралельна ў тэатры працягваюцца рэпетыцыі. Брэсцкі тэатр лялек лічыцца адным з лепшых у краіне. Творчы калектыў не раз станавіўся лаўрэатам  прэстыжных тэатральных прэмій свету.