Гэтымі хвілінамі беларусы развітваюцца з рэжысёрам-пастаноўшчыкам Барысам Луцэнкам. Паніхіда праходзіць у тэатры імя Горкага. Нагадаем, народны артыст Беларусі памёр 5 лютага на 83-ім году жыцця. Прыхільнікі, вучні і калегі рэжысёра нясуць кветкі. Зараз у гледачовым фае акцёры не толькі Рускага, але і Купалаўскага і Музычнага тэатраў. Цырымонія развітання прадоўжыцца да 14:00. Пахаваюць Барыса Луцэнку на Маскоўскіх могілках.
У Тэатры імя Горкага развітваюцца з Барысам Луцэнкам
7 февраля 2020













