У Тбілісі завяршылася першая рэпетыцыя Хелены Мерааі

21 ноября 2017

Літаральна некалькі хвілін таму ў Тбілісі завяршылася першая рэпетыцыя Хелены Мерааі на дзіцячым "Еўрабачанні". На конкурсе спявачка выйдзе на сцэну пад пятым нумарам. 

Нагадаем, упершыню ў гісторыі праекта беларусы змогуць прагаласаваць за сваю прадстаўніцу. Падтрымаць юную артыстку можна ў Інтэрнэце на сайце www.junioreurovision.tv ужо з гэтай пятніцы. 

А сёння Хелену чакае яшчэ інтэрв'ю, кансультацыя па грыме і запіс візітовак.