У Тбілісі прайшла першая рэпетыцыя дзіцячага "Еўрабачання"

21 ноября 2017
Наша каманда засталася задаволена ўбачаным на 90 %. Астатнія 10 лёгка паправіць. Гэта цень ад мікрафона на твары нашай удзельніцы, і аранжыроўка - у фінале скрыпкі прагучаць ярчэй, чым на рэпетыцыі. Ужо ў гэтую нядзелю нашу краіну на дзіцячым "Еўрабачанні" прадставіць Хелена Мерааі. Сёння ў Тбілісі яна запісала візітоўку для шоу. Усе падрабязнасці ў наступных выпусках.