У Свята-Духавым саборы Мінска сабраліся ўдзельнікі экспедыцыі "Дарога да святынь"

29 августа 2018

У гэтыя хвіліны ў Свята-Духавым саборы Мінска сабраліся ўдзельнікі навукова-асветніцкай экспедыцыі "Дарога да святынь". Словы на дарогу ад святароў атрымліваюць літаратары, навукоўцы, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, якія некалькі дзён будуць ісці па вялікіх і малых гарадах Мінскай і Брэсцкай абласцей у сталіцу Дня беларускага пісьменства. У горад Іванава экспедыцыя даставіць лампаду з Жыватворным Агнём ад Гроба Гасподняга і свой сімвал – ікону Божай Маці Загор’е-Сталовіцкую. Гэтыя рэліквіі святарства ўручыць удзельнікам пасля набажэнства. З імі ж працэсія здзейсніць хрэсны ход.