У Свята-Духавым кафедральным саборы стартуе экспедыцыя "Дарога да святыняў"

30 августа 2017

У Мінску пачаліся мерапрыемствы, звязаныя са святкаваннем Дня беларускага пісьменства, які краіна адзначыць у гэтую нядзелю. Сёння ў Свята-Духавым кафедральным саборы сталіцы стартуе Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя "Дарога ды святыняў". 23-я, сёлета яна даставіць жыватворны агонь у старажытны Полацк - сталіцу Дня беларускага пісьменства.

У гэтыя хвіліны ля галоўнага праваслаўнага храма краіны працуе наша здымачная група. Усе падрабязнасці ў Наталлі Бардзілоўскай (прамое ўключэнне).