У студыі Дома радыё прайшоў фінал праекта Усе дзеці таленавітыя

15 мая 2014
Свята, ад якога павявае ўтульнасцю, і галоўнае ў ім - сямейны ачаг. Сёння Міжнародны дзень сям'і. З гэтай нагоды вялікая студыя Дома радыё на некалькі гадзін ператварылася ў канцэртную пляцоўку. Фінал праекта Усе дзеці таленавітыя: некалькі дзясяткаў хлопчыкаў і дзяўчынак з асаблівым лёсам прэзентавалі сваю творчасць. Пачаўся праект у сярэдзіне сакавіка. Увесь гэты час у праграме Мэры Попінс на канале Культура Беларускага радыё гучалі гісторыі дзяцей-сірот і пакінутых без апекі бацькоў, якія зараз жывуць у дзіцячай вёсцы ў Бараўлянах.

Поўная версія фіналу праекта Усе дзеці таленавітыя прагучыць у эфіры напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей - 30 мая - на канале Культура Беларускага радыё.