У студыі акардэаніст-віртуоз Ігар Квашэвіч

4 июня 2017

Лепшае дзецям. 120 гарадоў Беларусі, канцэрты і дабрачынныя майстар-класы. Акардэаніст-віртуоз Ігар Квашэвіч сумесна з грамадскім аб'яднаннем "Белая Русь" заваяваў краіну музычна-адукацыйным праектам. На гастрольнай карце Залатога Акардэона - а менавіта такую мянушку атрымаў выканавец - ужо 90 гарадоў. У рамках творчых сустрэч з вучнямі музычных школ і каледжаў мастацтваў Квашэвіч адбірае музыкантаў. Тур завершыцца ў кастрычніку серыяй гала-канцэртаў у кожным абласным цэнтры Беларусі і ў Мінску. 

Ігар Квашэвіч і яго брат Андрэй, кіраўнік гэтага праекта, у нашай студыі (відэа).