У студыі "600 метраў" Белтелерадиокомпании праходзіць генеральная рэпетыцыя

31 августа 2018

Беларусь гатова выбраць голас дзіцячага "Еўрабачання-2018".

Сёння ў Белтэлерадыёкампаніі пройдзе фінал нацыянальнага адбору. Арганізатар шоу - галоўны медыяхолдынг - адзіны ў краіне член Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза. У фінале выступяць 8 сольных выканаўцаў і 2 вакальныя калектывы.

У гэтыя хвіліны ў студыі "600 метраў" праходзіць генеральная рэпетыцыя. Прагон максімальна набліжаны да прамога эфіру, які стартуе на "Беларусь 1" сёння ў 22 гадзіны. Голас краіны вызначаць шляхам галасавання экспертаў і гледачоў: 50 на 50.